23 чэрвеня адбудзецца нефармальная сустрэча Лукашэнкі з Пуціным, а 25 чэрвеня яны паразмаўляюць ужо афіцыйна.
Аляксандар Лукашэнка 23 чэрвеня прыбыў у Расею. Сёньня яго чакае нефармальная сустрэча ў сядзібе Завідава з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, піша тэлеграм-канал каманды Лукашэнкі.
25 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу Пуцін і Лукашэнка правядуць працоўную сустрэчу.
Раней паведамлялася, што Пуцін упершыню за тры гады прыляціць у Беларусь на заплянаваны ў Горадні на 30 чэрвеня — 1 ліпеня Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Апошнім разам Пуцін быў у Беларусі ў 2019 годзе на закрыцьці ІІ Эўрапейскіх гульняў.
За 2022 год Пуцін і Лукашэнка сустракаліся ўжо пяць разоў, прычым кожны раз Лукашэнка лятаў на гэтыя сустрэчы ў Расею.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь — расейская калёнія, а Лукашэнка — марыянэтка Пуціна, — ляўрэатка Пулітцэраўскай прэміі Эн Эплбаўм ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы і беларусы — закладнікі». Шэндэровіч пра вайну Пуціна, лёс Лукашэнкі і скасаваньне расейскай культуры