За 20 гадоў апытаньняў гэта самае вялікае падзеньне міжнароднай падтрымкі Пуціна.
У Расеі дасьледаваньне цэнтру Pew Research не праводзілася.
Так, у ЗША станоўча ацэньваюць Пуціна толькі 6% апытаных, у той час як 77% вельмі нэгатыўна. У Нямеччыне 14 і 85 працэнтаў адпаведна.
Упаў і рэйтынг Расеі ў цэлым: 85% апытаных заявілі аб сваім нэгатыўным стаўленьні да гэтай краіны. Так, у Польшчы, напрыклад, пра адмоўнае ці вельмі нэгатыўнае стаўленьне да Расеі заявілі 97% апытаных.
У ЗША адмоўна да Расеі настроены 92% грамадзян краіны (69% — вельмі адмоўна).
У Італіі ў параўнаньні з 2020 годам узровень даверу да Расеі ўпаў больш як на 30%, да 14%.
Аднак у Малайзіі адмоўна да Расеі паставілася толькі палова ўдзельнікаў дасьледаваньня.
Дасьледчыкі таксама ацанілі ўзровень даверу да прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна. У Нямеччыне яго палітыку ўхваляюць 64% насельніцтва (летась 78%). Акрамя таго, ва ўсіх краінах – удзельніцах дасьледаваньня, за выключэньнем Ізраіля, цяперашні ўзровень падтрымкі Байдэна працягвае заставацца вышэйшым, чым падтрымка папярэдняга прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў гады яго кіраваньня.
З эўрапейскіх лідэраў 62% апытаных ухваляюць дзейнасьць прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона і 59% — канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца, аднак ён менш папулярны, чым ягоная папярэдніца Ангела Мэркель. Кітайскі лідэр Сі Цзіньпін станоўча ацэньваецца толькі ў 18 працэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: «Вы бачылі, што Пуцін робіць у Беларусі. Калі б мы дазволілі яму дзейнічаць, усю Эўропу чакаў бы хаос» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: «На нашу долю выпала вяртаць і ўмацоўваць тэрыторыі»