Дата дня
23 чэрвеня 1938 году нарадзіўся Юры Хадыка, навуковец, мастацтвазнаўца, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя, адзін зь першых палітвязьняў у гісторыі незалежнай Беларусі.
Таксама ў гэты дзень
930 ― скліканы найстарэйшы зь дзейных сёньня парлямэнтаў ― ісьляндзкі Альтынг.
1846 ― Адольф Сакс атрымаў патэнт на саксафон.
1865 — завяршылася Грамадзянская вайна ў ЗША.
1894 ― утвораны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) у Парыжы з ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна.
1917 ― Першы Ўнівэрсал (асноўны закон) прыняты ўкраінскай Радай, ім абвешчаная незалежнасьць Украіны.
1944 — савецкія войскі пачалі апэрацыю «Багратыён», у выніку якой тэрыторыя Беларусі была вызваленая ад нацысцкай акупацыі.
1991 ― Малдова абвясьціла незалежнасьць.
2016 — грамадзяне Вялікай Брытаніі на агульнанацыянальным рэфэрэндуме прагаласавалі за выхад каралеўства з Эўрапейскага Зьвязу.
У гэты дзень нарадзіліся
1777 ― Язэп Аляшкевіч, беларускі мастак.
1889 ― Ганна Ахматава, расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца.
1912 — Алан Мацісан Тʼюрынг, ангельскі матэматык, распрацоўшчык першых вылічальных машын. Яго працы паслужылі асновай для стварэньня сучасных ЭВМ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На банкнотах 50 брытанскіх фунтаў будзе партрэт «бацькі кампутарнай навукі»У памяці
79 — Вэспасіян, рымскі імпэратар.
1933 — Мікалай Шамяціла, япіскап, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.
1947 ― Уладзімер Пічэта, беларускі і расейскі гісторык, выкладчык, першы рэктар БДУ, акадэмік АН БССР, акадэмік АН СССР.