Пасьля ЦТ у матэматыцы 21 чэрвеня фота зь яго заданьнямі зьявілася ў адным з тэлеграм-каналаў, дзе абітурыенты абмяркоўваюць тэставаньне. Гэта можа істотна паўплываць на сёлетнюю ўступную кампанію ў беларускія ВНУ.
На Цэнтралізаваным тэставаньні карыстацца мабільным тэлефонам забаронена: за гэта выдаляюць з іспытаў, піша Эўрарадыё. Аднак камусьці з абітурыентаў усё ж удалося пранесьці тэлефон або іншую прыладу з функцыяй фатаграфаваньня з сабой.
ЦТ па матэматыцы выпускнікі здаюць два дні. Тыя, хто здаў яго ў першы дзень, цяпер хвалююцца: калі заданьні будуць падобныя — наступная партыя абітурыентаў апынецца ў выйгрышных умовах, бо здолее падрыхтавацца пад канкрэтныя задачы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэкан вярнуўся з Брытаніі, добры буфэт, адлічалі за пратэсты. Што кажуць пра факультэт БДУ, дзе, магчыма, будзе вучыцца Мікалай ЛукашэнкаУ Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ) ведаюць пра гэтую сытуацыю і кажуць, што раней падчас ЦТ такіх выпадкаў не было. Разам з тым спэцыялісты супакоілі, што заданьні ва ўсіх розныя, таму абітурыенты будуць у роўных умовах.
Сёлета на ЦТ па матэматыцы запісаліся каля 33,8 тысячы чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БДУ ўвайшоў у топ-300 унівэрсытэтаў сьвету паводле рэйтынгу QS; Беларусь засталася па-за Балёнскім працэсам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Студэнты і выкладчыкі пазбавяцца магчымасьцяў разьвівацца». Экспэртка тлумачыць прыпыненьне сяброўства Беларусі ў Балёнскім працэсе