Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Нэд Прайс заявіў, што ЗША астаюцца вернымі артыкулу 5 Статуту NATO, які гаворыць аб узаемнай абароне і тым, што напад на аднаго з удзельнікаў альянсу зьяўляецца нападам на ўвесь альянс.
«Літва зьяўляецца сябрам NATO, — цытуе Нэда Прайса „Голас Амэрыкі“. — Мы верныя абавязаньням, якія ў нас ёсьць перад NATO. Гэта, зразумела, уключае вернасьць артыкулу 5, які зьяўляецца асновай альянсу NATO».
У цэнтры новага напружаньня па лініі Расея — Захад апынулася Калінінградзкая вобласьць. На мінулым тыдні Літва абвясьціла, што пастаўкі пэўных грузаў у гэты рэгіён будуць абмежаваныя ў адпаведнасьці з санкцыямі, уведзенымі Эўразьвязам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва спыніла транзыт часткі расейскіх грузаў у Калінінградзкую вобласьцьСакратар Савету бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі Мікалай Патрушаў прыгразіў Літве мерамі ў адказ. «Іх наступствы акажуць сур’ёзны нэгатыўны ўплыў на насельніцтва Літвы», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакратар Рады бясьпекі Расеі прыгразіў Літве ў адказ на забарону транзыту грузаў у Калінінград