На ўзбраеньні Ўкраіны зьявіліся нямецкія Panzerhaubitze2000 з падрыхтаванымі ўкраінскімі экіпажамі.
Пра гэта паведаміў міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў на старонцы Міністэрства абароны Ўкраіны ў Фэйсбуку.
«Важна. Гэта 6-ы тып 155-мм артылерыі, які ўмацоўвае нашу абарону. Нашы ваяры ўжо б’юць ворага з дапамогай M777, FH70, M109, AHS Krab і Caesar. Ад цяпер Ph2000 далучыўся да гэтага „клюбу найлепшых“, — напісаў Рэзьнікаў. — Зьяўленьне Ph2000 — прыклад супрацоўніцтва ў падтрымку Ўкраіны. Я вельмі цаню намаганьні маёй калегі, міністаркі абароны Нямеччыны Крыстынэ Лямбрэхт, і мне прыемна падзякаваць Нідэрляндам і (міністарцы абароны Нідэрляндаў. — РС) Кайсе Олангрэн».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У замежным легіёне Ўкраіны расказалі, дзе ваююць, чаго пабойваюцца і што патрэбна для эфэктыўнасьці баявых заданьняў