У Кіеве Валер Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніцтвам Нацыянальнага банку Ўкраіны, дзе ўзьняў пытаньне замарожаных банкаўскіх рахункаў беларусаў. Паводле яго, цэлую групу беларусаў ужо вызвалілі ад абмежаваньняў. Праблема яшчэ не разьвязаная цалкам, але цяпер ёсьць пэўны прагрэс у яе вырашэньні, адзначыў прадстаўнік Офісу.
Таксама Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніком камітэту правоў чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны, каб абмеркаваць немагчымасьць беларусаў працягнуць віды на жыхарства ва Украіне. Дэпутат паабяцаў задзейнічаць розныя мэханізмы, каб вырашыць гэтую праблему.
«Праблема складаная, але з боку заканадаўцаў і выканаўчай улады ёсьць жаданьне яе разьвязаць», — адзначыў Валер Кавалеўскі.
Таксама ён абмеркаваў з прадстаўнікамі ўкраінскай улады ролю Лукашэнкі ў вайне і як вывесьці гэта на публічны ўзровень.