Майстар спорту паўэрліфтынгу з Баранавічаў затрыманы за разьвешваньне «пратэстнай сымболікі»
Учора зьявілася інфармацыя пра затрыманьне 54-гадовага жыхара Баранавічаў Уладзіміра Бранавіцкага. 18 чэрвеня стала вядома, што мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён са студзеня па чэрвень 2022 году нібыта разьвешваў «пратэстную сымболіку» на лініях электраперадач у Баранавічах, на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, паведамляе «Вясна | Брэст».
Ну мужчыну завялі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339 КК РБ).
Уладзімер Бранавіцкі — майстар спорту РБ па паўэрліфтынгу ў жыме лежачы, неаднаразовы чэмпіён і рэкардсмэн Беларусі ў жыме лежачы сярод вэтэранаў. Вядома, што Бранавіцкі падпісваў ліст аб спыненьні рэпрэсій ад імя спартоўцаў у канцы жніўня 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 чэрвеня: КДБ абнавіў сьпіс «тэрарыстаў»; беларуса, які вярнуўся з Польшчы, будуць судзіць за наезд на сілавікаБылую фігурантку справы «Рабочага Руху» аштрафавалі на 960 рублёў
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, учора ў судзе Навабеліцкага раёна Гомля адбыўся суд над гамяльчанкай Маргарытай Зубаравай. Яе абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.5 КаАП (незаконны выраб і (або) распаўсюджваньне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Суд прызначыў ёй штраф у памеры 30 базавых велічыняў (960 рублёў).
Нядаўна ў дачыненьні да Зубаравай было прынятае рашэньне аб спыненьні крымінальнай справы па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Але ўзамен на гэта яе аштрафавалі на 30 базавых велічынь. Па справе «Рабочага руху» цяпер утрымліваюць за кратамі 10 палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 чэрвеня: 8 гадоў «тэрарысту» Жукоўскаму, судзяць актывістку БНФ, якая напісала звароты супраць вайны ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 чэрвеня: асудзілі брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа; вырак затрыманай у Менску падчас рэфэрэндуму