Пра гэта яны апавясьцілі кіраўніцтва рэгіёну, паведаміў губэрнатар Калініградзкай вобласьці Антон Аліханаў.
Паводле папярэдніх ацэнак, забарона закране ад 40% да 50% намэнклятуры грузаў, якія перавозіліся паміж Калінінградзкай вобласьцю і іншымі рэгіёнамі Расеі. «Гэта ў тым ліку будаўнічыя матэрыялы, цэмэнт, мэтал, шэраг іншых важных для будаўніцтва і вытворчасьці, гатовая прадукцыя, якая вывозілася з нашай тэрыторыі», — сказаў губэрнатар рэгіёну.
Ён мяркуе, што забараніўшы транзыт грузаў у Калінінгразскую вобласьць, Літва «груба парушыла правілы яе ўступленьня ў ЭЗ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наступствы санкцый: Беларусь прадае калій больш як у 2 разы таньней за Расею і КанадуКалінінградзкая вобласьць — расейскі анклаў, які мяжуе зь Літвой і Польшчай. Чыгуначныя пасажырскія зносіны зь ім ажыцьцяўляюцца праз тэрыторыю Літвы бязь зьменаў, а самалёты лётаюць над Балтыйскім морам, бо паветраная прастора краінаў ЭЗ для Расеі закрытая.
У пачатку чэрвеня Эўразьвяз прыняў 6-ы пакет санкцый супраць Расеі, у якім, сярод іншага, пашырыў сьпіс асобаў і арганізацый, на якіх распаўсюджваюцца экспартныя абмежаваньні ў адносінах да тавараў і тэхналёгій падвойнага прызначэньня. Акрамя таго, пашыраны пералік тавараў і тэхналёгій, якія могуць садзейнічаць тэхналягічнаму ўдасканаленьню сэктару абароны і бясьпекі Расеі. У яго ўвайшлі 80 хімікатаў, якія могуць быць скарыстаныя для вытворчасьці хімічнай зброі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што атрымае і што страціць Беларусь ад шостага пакету санкцыяў Эўразьвязу? Тлумачыць экспэртка