Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году зь лекарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году доктара арыштавалі на 7 сутак за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Фэйсбуку.
«Пацыентаў у рэанімацыю дастаўлялі грузчыкі». Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». 2 эпізод
Your browser doesn’t support HTML5
Другі сэзон падкаста доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.