Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на дасьведчаныя крыніцы.
«Выканаўчая ўлада зьбіраецца рэкамэндаваць даць Украіне і Малдове статус краін — кандыдатаў у ЭЗ. Гэта сымбалічны крок, частка працяглага працэсу ўступленьня ў Эўразьвяз», — піша агенцтва.
Bloomberg адзначае, што пры гэтым Эўракамісія «агучыць умовы, якія гэтыя краіны павінны будуць выканаць у будучыні. Яны тычацца прынцыпу вяршэнства закону, сыстэмы юстыцыі, барацьбы супраць карупцыі.
Такі статус зможа атрымаць і Грузія на гэтых самых умовах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удар па Мікалаеве; украінскія войскі заяўляюць, што падбілі расейскі буксір «Василий Бех». 114-ы дзень вайны Расеі супраць УкраіныПра тое, што Эўракамісія мае намер прапанаваць надаць Украіне статус дзяржавы – кандыдата ў ЭЗ, раней пісала выданьне Politico. Паволе дадзеных Bloomberg, некалькі краін ужо запярэчылі, у прыватнасьці Данія і Нідэрлянды.
На прэс-канфэрэнцыі па выніках перамоваў у Кіеве 16 чэрвеня Эманюэль Макрон паведаміў, што ўсе чатыры эўрапейскія лідэры падтрымалі ідэю наданьня Ўкраіне «неадкладнага» статусу кандыдата. Оляф Шольц адзначыў, што для членства Ўкраіны ў ЭЗ «павінны быць выкананыя патрабаваньні ў адносінах да дэмакратыі і вяршэнства закону».
Аднак, як паведамляе нямецкае выданьне Die Welt, эўрапейскія лідэры «за зачыненымі дзьвярыма» заклікалі ўкраінскага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага сесьці за стол перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў у інтэрвію ВВС: «Расея не ўрывалася ва Ўкраіну. Нам ня сорамна паказваць сябе такімі, якія мы ёсьць»Пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васілій Нябензя, у сваю чаргу, назваў стаўленьне Эўразьвязу да Расеі «варожым». Паводле яго, магчымае ўступ леньне Ўкраіны ў ЭЗ не адпавядае расейскім інтарэсам.
«Падключэньне да гэтага недружалюбнага для нас саюзу новых дзяржаў, уключаючы Ўкраіну, у новых умовах больш не адпавядае расейскім інтарэсам», — падкрэсьліў ён.
- Украіна падала заяўку на ўступленьне ў ЭЗ амаль адразу пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня. Сьледам за ёй заяўкі таксама падалі Грузія і Малдова.
- Эўракамісія павінна прыняць рашэньне наконт заяўкі Ўкраіны 17 чэрвеня, пасьля чаго гэтае пытаньне на саміце 23-24 чэрвеня абмяркуюць лідэры краін ЭЗ. У выпадку, калі Ўкраіне прысвояць статус «кандыдата на ўступленьне», каб стаць паўнавартасным членам саюзу, краіне давядзецца правесьці мноства рэформаў для адпаведнасьці крытэрыям, а затым атрымаць ухваленьне ад усіх 27 краін блёку. Прадстаўнікі Эўракамісіі і шэрагу краін Эўразьвязу, уключаючы Польшчу, запэўнілі Ўкраіну, што яе заяўка будзе разгледжаная так хутка, як гэта магчыма.