Пра гэта ён заявіў падчас візыту ва Ўкраіну разам з кіраўнікамі ўрадаў Нямеччыны і Італіі Олафам Шольцам і Марыё Драгі і прэзыдэнтам Румыніі Кляўсам Ёганэсам.
«Умовы і фармат перамоваў будзе вызначаць Украіна. Нямеччына і Францыя ня будуць перамоўшчыкамі за сьпіной Украіны, ня будуць дамагацца ад яе саступак. Гэтага няма і ня будзе. Мы будзем патрабавальным пасярэднікам, але ня будзем патрабаваць саступак. Умовы будуць вылучаць толькі прэзыдэнт Украіны і тыя, каго падтрымлівае ўкраінскі народ», — сказаў ён на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон у Кіеве: Мы падтрымліваем неадкладны статус Украіны як кандыдата ў ЭЗУ сваю чаргу канцлер Нямеччыны Оляф Шольц таксама заявіў, што ўмовы перамоваў павінная вызначаць толькі Украіна.
«Толькі Украіна, яе прэзыдэнт і парлямэнт могуць вырашаць, што для іх важна. Мы можам дамаўляцца толькі аб міры ў іх разуменьні. Расея павінна разумець, што яна не мае права дамагацца таго, чаго яна хоча. Гэтага нельга патрабаваць ад Украіны. Патрабаваньні Расеі да Украіны ня могуць быць выкананы», — сказаў ён.
Шольц дадаў, што Расея павінная вывесьці свае войскі і пачаць мірныя перамовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: Макрон прапаноўваў Украіне «пайсьці на саступкі», каб дапамагчы Пуціну «захаваць твар»У траўні Уладзімір Зяленскі заявіў, што прэзыдэнт Францыі Макрон прапанаваў Украіне ахвяраваць часткай свайго сувэрэнітэту, каб даць магчымасьць прэзыдэнту Расеі Уладзіміру Пуціну захаваць твар.