У сераду прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі склікаў нараду стаўкі галоўнакамандуючага па пытаньнях пагрозы магчымага новага ўварваньня зь Беларусі.
На нарадзе кіраўнік Украіны даручыў правесьці праверку гатоўнасьці да адпору нападу ў чатырох абласьцях.
Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксея Данілава.
Ён не ўдакладніў, у якіх вобласьцях пройдзе праверка. Беларусь мяжуе з 5 абласьцямі Ўкраіны: Чарнігаўскай, Кіеўскай, Жытомірскай, Ровенскай і Валынскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь рыхтуецца ваяваць. Думка ўкраінскага вайсковага экспэртаУ Беларусі апошнім часам пачасьціліся вайсковыя вучэньні.
10 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка выказаў меркаваньне, што беларускім войскам, магчыма, давядзецца ваяваць за Заходнюю Украіну, каб яе «не адцягваў Захад».