«Наша ніва» паведамляе пра затрыманьне трох супрацоўнікаў аўтамабільнага парталу ABW.by — галоўнай рэдактаркі сайту Юліі Мудрэўскай, рэдактара рэклямных праектаў Юрыя Гладчука і выпускаючага рэдактара Вадзіма Зянкевіча.
НН адзначае, што сваякі галоўнай рэдактаркі адмовіліся камэнтаваць, у рамках якой справы — адміністрацыйнай ці крымінальнай — адбыліся затрыманьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэты рэжым я перажыву». Расказваем пра асуджаную на «хімію» рэдактарку «Новага часу» Аксану Колб, якая мае 4 сабак і будуе саламяны домУчора ў Інстаграме выданьня зьявілася публікацыя, у якой супрацоўнікі парталу абвінавачваліся ў тым, што «рабілі дзікунства і напружвалі сытуацыю ў краіне».
У публікацыі былі выстаўленыя скрыны службовай перапіскі супрацоўнікаў парталу ў працоўным чаце.
Публікацыя ўтрымлівала пагрозу, што «ўсё толькі пачынаецца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Любянчук затрыманы па крымінальнай справе. За кратамі цяпер 27 прадстаўнікоў беларускіх СМІ