Дзень у гісторыі
1793 — у Горадні пачаў працу апошні сойм Рэчы Паспалітай, які скасаваў Канстытуцыю 3 траўня і замацаваў рашэньне пра другі падзел краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэйк пра нашую «Канстытуцыю 3 траўня», у які мы паверылі1876 — Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі забараніла друкаваць вучэбныя і навукова-папулярныя кнігі на ўкраінскай мове.
1898 — Сэнат ЗША даў згоду на анэксію Гаваяў.
1934 — пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер палітычных зьняволеных.
1935 — стварылі амэрыканскую кінакампанію «Paramount Pictures».
1940 — у Латвію і Эстонію ўвялі савецкія войскі.
1953 — адбылося паўстаньне працоўных у ГДР: больш як у 700 мясцовасьцях прайшлі антыўрадавыя страйкі і дэманстрацыі. Выступы здушыла група савецкіх войскаў у ГДР.
У гэты дзень нарадзіліся
1882 — Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар, дырыжор і піяніст беларускага паходжаньня, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў усясьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя.
1936 — Кен Лоўч, брытанскі кінарэжысэр, клясык эўрапейскага кіно.
1949 — Уладзімер Русак, беларускі праваслаўны духоўнік.
У памяці
1696 — памёр кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Ян ІІІ Сабескі.
1938 — у Омску расстраляны Аркадзь Смоліч, дзяяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец у галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф.
1996 — памёр Томас Сэмюэл Кун, амэрыканскі гісторык і філёзаф навукі. Ягоная кніга «Структура навуковых рэвалюцый» — адна з найбольш цытаваных навуковых публікацый за ўсю гісторыю навукі.