У лёнданскім аэрапорце Гатвік пры спробе пакінуць Вялікую Брытанію паліцыя арыштавала падазраванага ў шпіянажы на карысьць Расеі. Гэта здарылася яшчэ ў панядзелак, 13 чэрвеня, але вядома пра затрыманьне стала толькі ў сераду, 15 чэрвеня.
Імя падазраванага не паведамляецца, вядома, што гэта мужчына ва ўзросьце крыху больш за 40 гадоў. Яго затрыманьне ў аэрапорце праводзіла контртэрарыстычнае падразьдзяленьне Скотлэнд-Ярду, паведамляе газета The Times. Грамадзянства і род дзейнасьці затрыманага таксама не раскрываюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы арыштавалі беларуса і расейца, якіх падазраюць у шпіянажы