Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале прапагандыст Рыгор Азаронак, апублікаваўшы адпаведнае фота.
На фота відаць Рыгор Азаронак з тэлеканалу «СТВ», Ксенія Лебедзева з тэлеканалу «Беларусь-1» і Людміла Гладкая з выданьня «Беларусь Сегодня. СБ». Таксама ў канале ёсьць відэа з Данецку.
Раней на акупаваныя Расеяй тэрыторыі Ўкраіны накіравалася цэлая дэлегацыя сяброў ЛДПБ, у тым ліку дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Гайдукевіч паехаў у Данецк. Сьцьвярджае, што з гуманітарнай місіяй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеў даставілі целы 220 абаронцаў Марыюпалю. Пачынаецца працэдура апазнаньня