Музыку гурту Deviation Паўла «Белкі» Бяланава першапачаткова сілавікі выклікалі ў якасьці сьведкі для допыту.
Аднак у выніку яго гвалтоўна затрымалі супрацоўнікі АМАПу, прымусілі разьдзецца і выставілі абвінавачаньні, расказала Hrodna.life знаёмая з сытуацыяй крыніца.
Паўла Бяланава затрымалі летась 29 траўня, яго абвінавачваюць паводле арт. 368 КК («абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь») за тату «Лука, ідзі ты нах*й!».
Пры гэтым выданьне адзначае, што на момант затрыманьня ўсе тату Паўла былі схаваныя, як і заўсёды ў публічных месцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 чэрвеня: асудзілі брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа; вырак затрыманай у Менску падчас рэфэрэндуму