Руслан Аляхно выступіў на канцэрце, прымеркаваным да Дня Расеі, у акупаваным расейскімі войскамі ўкраінскім Херсоне.
Пра гэта паведаміў сам сьпявак на сваім профілі ў Інстаграме.
Паводле зьвестак украінскіх журналістаў, на канцэрце амаль не было гледачоў, а падчас канцэрту ў горадзе зьявіліся шматлікія графіці і стужкі ў колерах украінскага сьцяга.
- У 2008 годзе Руслан Аляхно прадстаўляў Беларусь на конкурсе «Эўравізіі» ў Бялградзе ў Сэрбіі. Аляхно тады выступіў у паўфінале, а ў фінал не прайшоў.