62-гадоваму Спэйсі ставяцца ў віну чатыры эпізоды дамаганьняў і адзін эпізод сэксу бяз згоды з маладымі людзьмі ў канцы 2000-х.
Каралеўская пракуратура прад’явіла абвінавачаньні Спэйсі ў мінулым месяцы. У чацьвер актор павінен зьявіцца ў суд акругі Вэстмінстэр у Лёндане. Сам Спэйсі ў інтэрвію тэлеканалу ABC заявіў, што не прызнае сваёй віны, і едзе ў Лёндан, каб абараніць сябе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэйсі запісаў новае відэа ад імя героя «Картачнага доміка»Кінакарʼера Спэйсі была фактычна разбураная, калі ў 2017 годзе актор Энтані Рэп заявіў, што Спэйсі заляцаўся да яго ў Нью-Ёрку ў 1986 годзе, калі Рэпу было ўсяго чатырнаццаць гадоў. Пасьля гэтага Спэйсі пачалі адмаўляць у ролях у фільмах і сэрыялах, а студыя MRC, якая зьняла з яго ўдзелам сэрыял «Картачны дамок», прымусіла Спэйс выплаціць ёй каля 31 мільёнаў даляраў за маральную шкоду, якую яна пацярпела, зьняўшы ў сваім сэрыяле актора з кепскай рэпутацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У штаце Масачусэтс закрылі крымінальную справу супраць актора Кевіна СпэйсіАдзін з актораў, якія здымаліся ў «Картачным дамку», таксама паведаміў аб дамаганьнях Спэйсі, але тады пракуратура Масачусэтсу закрыла справу. Таксама скаргі на дамаганьні паступалі ад актораў і супрацоўнікаў лёнданскага тэатру Old Vic, мастацкім кіраўніком якога Спэйсі працаваў з 2003 па 2015 год.