«Канфлікт паміж беларускімі добраахвотнікамі падкасіў мяне»
Your browser doesn’t support HTML5
Госьць Свабоды Premium – акушэр-гінеколяг, лекар ультрагукавой дыягностыкі Станіслаў Салавей, адзін з арганізатараў незалежнага прафсаюзу беларускіх мэдыкаў. Мы размаўляем пра яго працу ў адэскай клініцы падчас вайны, пра беларускую дыяспару ў Адэсе і розьніцу паміж мэдыцынай у Беларусі і Ўкраіне. У 2021 годзе пасьля шэрагу арыштаў і звальненьня доктар быў вымушаны пакінуць Беларусь, пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны вырашыў застацца ў Адэсе і працягваць працаваць.