Першы тур парлямэнцкіх выбараў у Францыі пакуль ня выявіў лідара

Парлямэнцкія выбары ў Францыі

Згодна з першапачатковымі ацэнкамі першага туру парлямэнцкіх выбараў у Францыі, кааліцыя прэзыдэнта краіны Эманюэля Макрона і прадстаўнікі новага левага блока атрымалі практычна аднолькавы працэнт галасоў.

Першапачатковыя прагнозы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў паказвалі, што Макрон атрымае большасьць у парлямэнце, але менш чым праз два месяцы пасьля перавыбраньня Макрон сутыкнуўся з сур'ёзным выклікам з боку абʼяднанага левага блока, які, як паказваюць апытаньні, можа пазбавіць прэзыдэнта абсалютнай большасьці, нават калі ня возьме пад кантроль парлямэнт.

Апытаньне Ifop-Fiducial паказала, што так званая левая кааліцыя «Новы народны экалягічны і сацыяльны саюз» (Nupes) набраў 25,7%, у той час як партыя Макрона і яго саюзьнікі атрымалі 25% галасоў. Ультраправыя пад кіраўніцтвам Марын Лё Пэн набралі 19,3% галасоў.

Вынікі галасаваньня ў першым туры на дадзены момант не зьяўляюцца добрым паказчыкам таго, хто ў выніку атрымае большасьць галасоў 19 чэрвеня, калі адбудзецца другі тур.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьлёзы шчасьця, бясплатнае піва і паўкабана. Як у Беларусі сустракалі Напалеона