У акупаваным расейскай арміі Мелітопалі адбыўся выбух каля будынка гарадзкога ўпраўленьня МУС, паведамляе расейскае агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі акупантаў Уладзіміра Рогава.
Паводле яго зьвестак, цяжкае раненьне атрымала жанчына, таксама ў сьпіну паранены мужчына.
Таксама пра «магутны выбух у Мелітопалі» паведамляе мясцовы тэлеграм-канал «Рыа-Мелітопаль». Па дадзеных канала, выбух адбыўся каля памяшканьня МУС.
Мелітопаль знаходзіцца пад кантролем войскаў РФ ад 25 лютага. У пачатку траўня мэр Фёдараў заяўляў, што з акупаванага горада зьехалі больш за 60% жыхароў, а асноўнымі праблемамі тых, хто застаўся, сталі дэфіцыт прадуктаў і беспрацоўе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбухі на Цярнопальшчыне і ў Бярдзянску; пачатак апазнаньня целаў абаронцаў Марыюпалю. 109-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны