Дзяржаўная статыстыка: рэзка патаньнела агародніна і садавіна, танейшымі сталі паслугі і транспарт

Ілюстрацыйная выява

У траўні ў Беларусі падаражэлі згушчанка і цыбуля, сталі таньнейшыя агуркі і часнык, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле Белстату, агуркі патаннелі на 47,91%, часнык — на 21,02%, памідоры — на 16,69%, грушы — на 14,13%, яблыкі — на 12,78%, перац салодкі — на 10,92%, вінаград — на 10, 79%, капуста — на 10, 5%.

У сваю чаргу малако згушчанае падаражэла на 11,16%, цыбуля рэпчатая — 8,99%, кукурузныя шматкі — 8,54%, алей — на 7,21%, халва — 6,48%, маргарын — на 5,76%, бульба — на 5,15%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Найбольш падаражэюць замежныя прадукты». Разьбіраемся, на якія тавары хутка вырастуць цэны ў Беларусі

У цэлым, паводле Белстату, агародніна стала таньнейшая на 14,48 працэнта, садавіна — на 5,36%. Малако і малочныя прадукты падаражэлі на 1,92 працэнта, мяса і мясапрадукты — на 1,51 працэнта, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 4 працэнты, крупы і бабовыя — на 4,21 працэнта, рыба і рыбапрадукты — на 1,66 працэнта.

Абеды ў сталовай падаражэлі на 2, 39%, у рэстарацыі і кавярнях — на 1, 76%, фастфуд — на 1, 15%.

Тытунёвыя вырабы падняліся ў кошце на 0,23%, алькагольныя напоі — на 3,28%. Нехарчовыя тавары ў траўні падаражэлі на 0,97%. Кошт паслуг панізіўся нібыта на 0, 16%. Сталі таньнейшымі паслугі пасажырскага транспарту (3,63%), у прыватнасьці, міжнародных зносін — на 9,42%, паветраных — на 6,71%, чыгуначных зносін — на 5,8%.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў маі склала 0,7%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што атрымае і што страціць Беларусь ад шостага пакету санкцыяў Эўразьвязу? Тлумачыць экспэртка