Прычыны і абставіны затрыманьня пакуль невядомыя.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Мазыры затрымалі 23-гадовую Аксану Аўчынскую. Адзначаецца, што праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэаролік, у якім затрыманая дзяўчына кажа, што даслала каналу «Беларускі Гаюн» інфармацыю пра перамяшчэньні расейскай ваеннай тэхнікі. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, у дачыненьні да Аўчынскай распачатая крымінальная справа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol назваў імёны некаторых беларускіх саўдзельнікаў расейскай агрэсіі супраць УкраіныЯк паведамлялася, паводле рашэньня МУС ад 16 сакавіка «група грамадзян, аб’яднаных праз тэлеграм-канал «Беларускi Гаюн» і тэлеграм-чат «Беларускi Гаюн Chat», якая «ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць», прызнаная экстрэмісцкім фарміраваньнем.
Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» публікуе зьвесткі пра перамяшчэньні па Беларусі расейскіх войскаў, якія ўдзельнічаюць у ваеннай агрэсіі супраць Украіны, пусках ракет і вылеце авіяцыі зь беларускай тэрыторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі Гаюн»: Мінімум 631 ракету запусьцілі зь Беларусі па Ўкраіне