11 чэрвеня на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі пастанову Мінсельгасхарчу, у якой прапісаныя мінімальныя экспартныя цэны на некаторыя тавары.
Так, згодна з пастановай, цэны на малако і вяршкі згушчаныя тлустасьцю да 1,5% для Расеі ня могуць быць ніжэйшыя за 250 расейскіх рублёў, для іншых краін ЭАЭС — 3,36 даляра, а для астатніх дзяржаў — 3,3 даляра. Як падлічыла «Зеркало», у пераліку па курсе Нацбанка на 11 чэрвеня 250 расейскіх рублёў складаюць амаль 4,3 даляра. Гэта значыць, з улікам курсавай розьніцы для расейскага рынку мінімальная цана на гэты тавар вышэй за ўсё.
Падобная сытуацыя, як са згушчонкай, таксама з сырамі і сьметанковым маслам — для Расеі яны вышэй, чым для астатніх краін.
А вось цяляціну ў «дружалюбныя» краіны з ЭАЭС, Азэрбайджан і Грузію будуць пастаўляць па цэнах ад 4 даляраў за кіляграм, у астатнія дзяржавы — ад 4,35 даляра. Такая ж сытуацыя зь ялавічынай, мінімальныя кошты будуць 3,7 і 3,9 даляра адпаведна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускую эканоміку накрывае «ідэальны шторм», — Раманчук9 чэрвеня ўрад зацьвердзіў пералік тавараў, пры экспарце якіх гранічныя мінімальныя цэны будуць рэгулявацца Мінсельгасхарчам. У пералік увайшлі асобныя віды мясной і малочнай прадукцыі — сухое абястлушчанае і цэльнае малако, сьметанковае масла, сыры, мяса буйной рагатай жывёлы.