«Вяртаючыся да ваенных злачынстваў, на сёньня 16486, мне здаецца, адкрытых крымінальных спраў. Вы ж разумееце, што заўтра іх будзе на 200 больш. Мы ня можам іх не адкрываць», — сказала Венедыктава ў эфіры канала «Украіна-24», піша ТАСС.
Па словах генпракурора, на сёньняшні дзень па гэтых справах праходзяць 111 падазраваных. Яшчэ 8 спраў перададзены ў суд і знаходзяцца на разглядзе.
Венедыктава дадала, што яшчэ 623 падазраваных праходзяць па справах аб «злачынствах агрэсіі»: гэта расейскія «топ-чыноўнікі, палітыкі, вайскоўцы» і мэдыйныя пэрсоны.
Да іх, паводле слоў генпракурора, будзе прымяняцца спэцыяльны мэханізм завочных расьсьледаваньняў. 23 траўня суд у Кіеве асудзіў першага расейскага вайскоўца Вадзіма Шышымарына да пажыцьцёвага турэмнага зьняволеньня за забойства мірнага жыхара Сумскай вобласьці.
Пазьней 11,5 гадоў пазбаўленьня волі атрымалі яшчэ двое расейскіх вайскоўцаў, Аляксандар Бабыкін і Аляксандар Іваноў — іх прызналі вінаватымі ў артылерыйскіх абстрэлах Харкаўскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Проект»: вядомыя імёны 166 расейскіх камандзіраў, якія аддавалі загады ва Ўкраіне. Сярод іх няплатнікі, асуджаныя, парушальнікі прысягі