Аднак у паведамленьні гаворыцца пра чалавека, які мае з чыноўнікам розныя імёны па бацьку.
У афіцыйным Тэлеграм-канале паселішча Баравая Харкаўскай вобласьці Ўкраіны паведамілі, што пасьля акупацыі паселішча расейскімі войскамі кіраўніком акупацыйнай адміністрацыі прызначылі Андрэя Сямашку.
«Андрэй Віктаравіч Сямашка, паводле апэратыўных зьвестак, раней быў намесьнікам старшыні, кіраўніком справамі Баранавіцкага выканкаму Берасьцейскай вобласьці Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленьні.
На сайце Баранавіцкага гарвыканкаму дзейным кіраўніком справамі пазначаны Андрэй Міхайлавіч Сямашка. Датэлефанавацца да Баранавіцкага гарвыканкаму па камэнтар пакуль не атрымалася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баі на Данбасе, абстрэлы Харкава і Дніпра. 107-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны