Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць скаргу Міністэрства інфармацыі ў кампанію Google на тое, што ў Тэлеграме заблякавалі скандальны канал, які прапагандуе гвалт, фэйкі і мову варожасьці.
Саўка:
Быў у нас адзін канал.
Я яго чытал.
Грышка:
І цяпер яго няма.
Гэта не дарма!
Вось і добра,
Хай ён гарыць,
Хай гарыць агнём!
Саўка:
Как ты можаш
Так гаварыць?
Што ты, Грышка,
За цэнзуру?!
Google, google, google.
Цэнзуры мракабесье!
Google, google, google.
Мяне ты даканаў.
Google, google, google.
Расстроен страшна весь я.
Google, google, google.
Вярні мне мой канал!
Напісаў я ў Тэлеграм,
Жалабу падаў.
Грышка:
Не вярнуць усё адно
Ваш гнілы канал!
Вось і добра,
Хай ён гарыць,
Хай гарыць агнём!
Саўка:
Как ты можаш
Так гаварыць?
Што ты, Грышка,
За цэнзуру?!