Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы ўкраінскага Генштабу за 10 чэрвеня.
«На Валынскім і Палескім кірунках пацьверджана прыцягненьне да аховы мяжы ў Гомельскай вобласьці падразьдзяленьняў спэцыяльнай брыгады ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленьні.
Таксама ў Генштабе паведамляюць, што ў Беларусі ўздоўж украінскай мяжы ўсё яшчэ прысутнічаюць расейскія вайскоўцы і ракетнае ўзбраеньне «Іскандэр-М», «Панцыр-С1» і інш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генштаб Украіны: беларускія войскі заміноўваюць памежную з Польшчай і Ўкраінай тэрыторыю БеларусіРаней у Генштабе Ўзброеных сіл Украіны заяўлялі, што беларускія войскі заміноўваюць памежную з Польшчай і Ўкраінай тэрыторыю Беларусі. Таксама ў Кіеве сьцьвярджаюць, што Расея спрабуе закінуць ва Ўкраіну дывэрсантаў з тэрыторыі Беларусі і вядзе выведку.
Беларусь анансавала правядзеньне «мабілізацыйных вучэньняў» паблізу ўкраінскай мяжы з 22 чэрвеня па 1 ліпеня ў Гомельскай вобласьці.
Аляксандар Лукашэнка нядаўна заснаваў новае апэрацыйнае вайсковае камандаваньне ў Беларусі — паўднёвае, матывуючы гэты крок эскаляцыяй баявых дзеяньняў ва Ўкраіне. Да гэтага часу ў Беларусі былі два апэрацыйныя камандаваньні — паўночнае і паўночна-заходняе.
Таксама ў Беларусі нядаўна заявілі, што краіна плянуе павялічыць колькасьць войска да 80 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі Генштаб: у Беларусі разгарнулі ракетныя комплексы «Точка-У», «Смерч» і 7 батальёнаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве сьцьвярджаюць, што Расея спрабуе закінуць ва Ўкраіну дывэрсантаў з тэрыторыі Беларусі і вядзе выведку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Генштабе Ўкраіны заявілі, што расейскія войскі асталёўваюцца на аэрадроме «Зябраўка» пад Гомлем