Пра гэта паведамляецца на старонцы «Купалаўцаў» у фэйсбуку.
Спэктакль тройчы пакажуць у польскім Любліне.
Уваход вольны. Замест набытага квітка «Купалаўцы» прапануюць падтрымаць дабрачынны збор сродкаў праекту «PAH — Polish Humanitarian Action». Апошні аказвае падтрымку людзям, вымушаным пакінуць свае дамы і якія пераехалі ў Польшчу.
Спэктакль паставіць рэжысэр Аляксандр Гарцуеў. У канцы сьнежня 2021 году яго звольнілі з пасады мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі (РТБД). Сярод яго спэктакляў — «Тры Жызэлі», «Раскіданае гняздо», «Любоў людзей», «Карʼера доктара Рауса» і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раман Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» ўлады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам»Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» ў траўні 2022 году папоўніў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які публікуецца на сайце Мінінфарму. Гэта першая мастацкая кніга на беларускай мове, якую ўлады вырашылі забараніць.
Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў» у апошнія дні 2017 году, потым была перавыдадзеная ў выдавецтве «Янушкевіч» у 2021-м.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветная прэм’ера спэктакля «Сабакі Эўропы» ў Лёндане. УжывуюРаней кніга ўжо ставілася ў тэатры. Рэжысёр Мікалай Халезін і драматург Марыя Бяльковіч напісалі інсцэніроўку раману, пасьля чаго Халезін двойчы паставіў аднайменны спэктакль у сваім Свабодным тэатры. Першы раз — вясной 2020 году ў Менску, другі — вясной 2022 году ў Лёндане.