Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з губэрнатарам Курскай вобласьці Расеі Раманам Старавойтам.
Паводле сайту Аляксандра Лукашэнкі, ён на сустрэчы з расейскім губэрнатарам заявіў, што ў Беларусі ёсьць неабходныя рэсурсы для ўдзелу ў расейскіх праграмах імпартазамяшчэньня.
«З прэзыдэнтам Пуціным нядаўна прынялі такое рашэньне. З нашага боку мы прапанавалі расейцам канкрэтныя праекты, якія вельмі патрэбныя і будуць у найбліжэйшым часе запатрабаваныя ня толькі ў Беларусі, але і ў Расейскай Фэдэрацыі. Расейцы выдзяляюць каля паўтара мільярда даляраў на гэтыя праграмы толькі на тэрыторыі Беларусі. Мы разумеем, што без імпартазамяшчэньня, асабліва ў крытычных галінах, па так званым крытычным імпарце, нам будзе вельмі складана разьвівацца», — цытуе сайт словы Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка робіць для Масквы ўсё, што ад яго патрабуюць, — аналітык Аркадзь Мошэс