Пуцін сказаў: «На нашу долю таксама выпала вяртаць і ўмацоўваць».
Прэзыдэнт РФ заявіў, што на тэрыторыях, далучаных Пятром I, спрадвеку нароўні зь фіна-вугорскімі народамі жылі славяне. Гэтыя землі, паводле яго, заўсёды былі пад кантролем расейскай дзяржавы. Прэзыдэнт таксама згадаў і пра горад Санкт-Пецярбург, заснаваны першым расейскім імпэратарам. Ён заявіў, што першапачаткова краіны Эўропы не прызнавалі гэтыя тэрыторыі за Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Херсоне і Запароскай вобласьці абвясьцілі аб падрыхтоўцы да ўваходжаньня ў Расею пасьля візыту прадстаўніка ПуцінаРаней стала вядома, што прадстаўнікі прызначаных Расеяй адміністрацыяў у Херсоне і Запароскай вобласьці Ўкраіны заявілі аб падрыхтоўцы да правядзеньня рэфэрэндуму аб уваходжаньні ў склад РФ.
Гэта было зроблена пасьля візыту Сяргея Кірыенкі — першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі расейскага прэзыдэнта — на акупаваныя расейскімі войскамі тэрыторыі Ўкраіны.
Пасьля ўварваньня Расея кантралюе большую частку Херсонскай вобласьці разам з абласным цэнтрам і значную частку Запароскай вобласьці, хоць сам горад Запарожжа застаецца пад украінскім кантролем.