BNP паведамляе пра такія вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага камандай беларускіх сацыёлягаў на чале з Алегам Алампіевым пры падтрымцы нямецкага фонду Фрыдрыха Эбэрта.
Апытаньне праводзілася 14–18 траўня онлайн у супольнасьцях беларускіх эмігрантаў у сацыяльных сетках. У дасьледаваньні ўдзельнічалі 1180 чалавек, 90% апытаных пераехалі ў Польшчу пасьля падзеяў 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як украінцы ставяцца да жыхароў Беларусі? Вынікі апытаньня паказваюць радыкальную зьменуПаводле апытаньня, 99% рэспандэнтаў не падзяляюць палітыку дзейнай беларускай улады.
Аўтары дасьледаваньня робяць выснову, што беларусы-эмігранты, якія жывуць у Польшчы, «у значнай меры — менавіта тыя людзі, якія спрабавалі зрынуць рэжым Лукашэнкі ў 2020 годзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Моладзь выбірае пратэст і Эўропу, — вынікі апытаньняУ вайне, якую 24 лютага пачала Расея, беларусы-эмігранты ў Польшчы амаль цалкам на баку Ўкраіны, такую пазыцыю занялі 94% апытаных. Нэўтральную пазыцыю занялі 5% рэспандэнтаў, РФ падтрымаў 1%.
Дасьледаваньне паказала, што 59% беларусаў-эмігрантаў у Польшчы не адчуваюць віны за вайну ва Ўкраіне, каля траціны — 32% — жывуць з пачуцьцём віны за гэта.