На пачатку першага дня свайго афіцыйнага візыту ў Латвію Сьвятлана Ціханоўская разам з мэрам Рыгі Мартыньшам Стакісам узьняла беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг над гарадзкой ратушай, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская пачала візыт у Латвію. Над ратушай Рыгі ўзьнялі беларускі нацыянальны сьцягНа перамовах са Стакісам і ягонай камандай, а таксама дэпутатамі гарадзкой рады Рыгі беларуская лідэрка дамовілася аб правядзеньні шэрагу культурных імпрэз, выставаў і літаратурных чытаньняў, прысьвечаных Беларусі.
Ціханоўская прапанавала стварыць у Рызе культурную прастору — месца, дзе зможа зьбірацца беларуская дыяспара, каб праводзіць культурныя імпрэзы. Яна закранула і тэму стажаваньня для беларускай моладзі ў гарадзкой радзе Рыгі, а таксама ў офісах дэпутатаў, каб яны маглі атрымаць досьвед у самакіраваньні.
Ціханоўская правяла перамовы зь міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам. Яны абмеркавалі, як спыніць «калійную ўгоду». Ціханоўская ў сваю чаргу адзначыла, што «без вызваленьня палітычных зьняволеных, спыненьня рэпрэсій і пачатку перамоваў аб новых выбарах здымаць санкцыі нельга». Па яе словах, гэта будзе «няправільны пасыл, які прывядзе да яшчэ большай беспакаранасьці рэжыму».
Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася з просьбай да ўладаў Латвіі працягваць падтрымку незалежных мэдыя, праграм адукацыі, падтрымкі журналістаў, курсаў для навучаньня журналістаў-расьсьледнікаў, а таксама працягваць праграмы рэабілітацыі, у якіх у 2020 годзе атрымалі дапамогу параненыя на пратэстах. Ціханоўская таксама прапанавала прымаць на гэтую праграму былых беларускіх палітычных вязьняў.
Затым Сьвяталана Ціханоўская правяла сустрэчы ў парлямэнце Латвіі, дзе быў дадзены старт працы парлямэнцкай групы «Сяброў Беларусі», у якую на гэты момант увайшлі 20 дэпутатаў, гэта 1/5 усіх дэпутатаў парлямэнту Латвіі.
Дамовілася Ціханоўская і аб супрацоўніцтве ў галіне заканадаўства і кансультацыі аб праектах рэформаў у Беларусі. Парлямэнт Латвіі запэўніў, што гатовы аказваць такую кансультацыйную падтрымку.
Увечары 8 чэрвеня Ціханоўская правяла сустрэчу зь беларускай дыяспарай каля мэмарыялу ахвярам савецкай акупацыі History Tactile.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзіслаў і Віталь Кузьнечыкі, якія амаль два гады жылі ў пасольстве Швэцыі, змаглі выехаць зь Беларусі9 чэрвеня Ціханоўская мае выступіць на пленарным паседжаньні парлямэнта Латвіі са зваротам і сустрэнецца з прэзыдэнтам краіны.