Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1222 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Летась палітзьняволеную актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на 2 гады калёніі. На волю яна павінна была выйсьці сёлета ў верасьні.
Аднак 7 красавіка суд у закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калёніі асудзіў Паліну дадаткова на 1 год зьняволеньня. У лютым яе абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы. Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомля Мікалай Крупадзёраў.
Паліна паспрабавала аспрэчыць гэты вырак у Гомельскім абласным судзе, але рашэньне суду першай інстанцыі засталося бязь зьменаў, паведамляе «Белсат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 красавіка: Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА, лідзяніна затрымалі за падпіску на тэлеграм-каналы