Сам ён мог заявіць, што ўваходжаньне як мінімум Херсонскай вобласьці ў Расею будзе праведзена на ўзор Крыму, але афіцыйныя крыніцы не прыводзяць гэтай цытаты прама.
Пасьля ўварваньня ва Ўкраіну Расея кантралюе большую частку Херсонскай вобласьці Ўкраіны разам з абласным цэнтрам і значную частку Запароскай вобласьці, хоць сам горад Запарожжа застаецца пад украінскім кантролем. Кірыенка наведаў іх у аўторак, 7 чэрвеня. Спачатку ён прыбыў у Херсон, а пасьля гэтага — у Мелітопаль, найбуйнейшы горад на кантраляванай Расеяй частцы Запароскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 4,5 мільёна ўкраінскіх уцекачоў вярнуліся дамоў; абстрэл Харкава і Сумскай вобласьці. 105-ы дзень вайны Расеі супраць УкраіныУ Херсоне прадстаўнікі акупацыйнай расейскай адміністрацыі ўжо некалькі разоў заяўлялі, што разьлічваюць, што рэгіён будзе анэксаваны Расеяй. Вечарам у аўторак, пераказваючы зносіны з Кірыенкам падчас візыту ў горад, дэпутат Дзярждумы Ігар Касьцюкевіч паведаміў, што «ўключэньне Херсонскай вобласьці ў склад Расеі будзе паўнавартасным, па аналёгіі з уваходжаньнем Крыму». Дзяржаўныя агенцтвы не прыводзілі гэта як прамую цытату, пакідаючы магчымасьць, што гэта словы не Кірыенкі, а Касьцюкевіча, — зьвяртае ўвагу выданьне The Bell.
Прызначаная Расеяй кіраваць Мелітопалем Галіна Данільчанка пасьля сустрэчы з Кірыенкам заявіла, што Расея ў рэгіёне застаецца «назаўжды». «Цяпер мы рыхтуемся да рэфэрэндуму», — заявіла яна. Прадстаўнік расейскай адміністрацыі Запароскай вобласьці Уладзімір Рогаў заявіў, што ў вобласьці «прынята кансалідаванае рашэньне» правесьці рэфэрэндум аб уваходжаньні ў склад Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Амапавец сказаў: «Я б гэтых бандэраўцаў усіх перадушыў, а ты поскудзь». Як беларусаў рэпрэсуюць за салідарнасьць з УкраінайУ 2014 годзе па выніках рэфэрэндуму ў Крыме і Сімферопалі да Расеі быў далучаны Крым. Перад гэтым рэгіён аб’явіў аб сваёй незалежнасьці ад Украіны, Кіеў гэтага рашэньня не прызнаваў. Галасаваньне на рэфэрэндуме праводзілася, калі аўтаномная рэспубліка знаходзілася пад поўным кантролем Расеі і насуперак украінскаму заканадаўству. Амаль усе краіны сьвету не прызнаюць яго вынікаў.
У пачатку вайны з Украінай Масква заяўляла, што анэксія тэрыторый не зьяўляецца мэтай апэрацыі.