МУС Беларусі прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект «Беларуская Рада культуры», яго сайт і акаўнты ў сацыяльных сетках.
Усё гэта ўнесена ў сьпіс на афіцыйным сайце ведамства.
Праект быў запушчаны ў кастрычніку 2020 году пад назвай «Беларускі фонд культурнай салідарнасьці», пазьней яго перайменавалі ў «Беларускую Раду культуры».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская рада культуры падвяла вынікі працы: дапамаглі звыш 600 творцам«Праца БРК накіраваная на захаваньне беларускай культуры (падтрымка артыстаў, выканаўцаў і арт-мэнэджараў), разьвіцьцё новых творчых праектаў, аб’яднаньне культурнай супольнасьці і папулярызацыю нацыянальнай культуры ў сьвеце. Таксама сваёй роляй Рада бачыць фармаваньне сацыяльнага ўплыву на разьвіцьцё культуры ў будучыні», — паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Будкін: Мы прапануем новую культурную палітыку для новай Беларусі