Грамадзянка Расеі Соф’я Сапега пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калёніі.
6 траўня Горадзенскі абласны суд пакараў дзяўчыну 6 гадамі калёніі. Яе абвінавацілі паводле 7 крымінальных артыкулаў, а таксама прысудзілі кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 167 500 рублёў (каля 70 тысяч даляраў). Софʼю затрымалі 23 траўня 2021 году разам з Раманам Пратасевічам — дзеля гэтага прымусова пасадзілі ў Менску самалёт авіякампаніі Ryanair.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па справе Софʼі Сапегі прызналі пацярпелымі 223 чалавекі, ім трэба выплаціць 167 тысяч рублёў кампэнсацыіАнархіст Емяльянаў ужо 35 дзён знаходзіцца ў карцары
9 чэрвеня судзьдзя Магілёўскага абласнога суда Мікалай Гладкі
разгледзіць апэляцыйную скаргу палітзьняволенага анархіста Мікіты Емяльянава. Ужо 35 дзён бесьперапынна палітвязьня ўтрымліваюць у карцары. 4 чэрвеня хлопец павінен быў выйсьці пасьля 30-дзённага арышту, але яму дадалі яшчэ 7 сутак. Мікіту ўвесь гэты час караюць за адмову прыбіраць дворык падчас прагулкі.
11 сакавіка Емяльянава асудзілі на два гады калёніі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы за парушэньне правілаў унутранага распарадку ), а канчаткова прызначылі па сукупнасьці прысудаў з улікам раней не адбытага пакараньня — тры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Анархіст Емяльянаў знаходзіцца ў карцары ўжо 30 дзён запар«Вясна»: Палітвязьням скарачаюць тэрмін працяглага спатканьня да аднаго дня
Згодна з правіламі ўнутранага распарадку калёній, працяглыя спатканьні могуць доўжыцца да трох сутак. На які тэрмін выдаваць дазвол, вырашае адміністрацыя калёніі.
Так, аа інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя папраўчых калёній № 1 і № 15 скарачае палітвязьням тэрмін працяглага спатканьня да аднаго дня.
Па словах сваякоў і саміх палітвязьняў, абмежаваньні тычацца тых,
каго ў калёніі лічаць «злоснымі парушальнікамі рэжыму»;
хто адбывае тэрмін на ўзмоцненым рэжыме; каго закідвалі ў ШЫЗА;
у каго ёсьць больш за два спагнаньні;
у дачыненьні да каго быў выстаўлены пазоў за падзеі 2020 года, і які яны не выплацілі.
Аднак, як зазначаюць праваабаронцы, афіцыйнай заявы пра гэтыя новаўвядзеньні не было. Новае «правіла» пачало працаваць з 1 чэрвеня, паведамляюць блізкія палітвязьняў.