Японія вырашыла замарозіць актывы двух расейскіх і аднаго беларускага банка

Японскі сьцяг

Пад санкцыі падпалі «Россельхозбанк», Маскоўскі крэдытны банк і Беларускі банк разьвіцьця «Белінвэстбанк».

Японія дадала ў санкцыйны сьпіс два расейскія і адзін беларускі банк, а таксама пашырыла забарону на экспарт тавараў у Расею, паведамляе японскае міністэрства замежных спраў.

У рамках новага пакета санкцый зь 7 ліпеня будуць замарожаныя актывы «Россельхозбанка», Маскоўскага крэдытнага банка і Беларускага банка разьвіцьця «Белінвэстбанк». Праводзіць плацяжы і заключаць угоды з гэтымі банкамі можна будзе толькі па атрыманьні адпаведнага дазволу ад японскіх улад.

Таксама ў МЗС Японіі заявілі, што пад забарону на экспарт трапяць тавары, якія садзейнічаюць умацаваньню прамысловай інфраструктуры Расеі.

У сакавіку Японія ўвяла санкцыі супраць Расеі і Беларусі за ўварваньне ва Ўкраіну. Ад Беларусі ў санкцыйны сьпіс былі ўключаны 12 фізычных асоб, у тым ліку Віктар і Дзьмітры Лукашэнка, і 10 юрыдычных асоб.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея замарожвае перамовы аб мірнай дамове зь Японіяй. Цяпер фармальна краіны знаходзяцца ў стане вайны


З 10 красавіка за ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне Токіё ўвёў санкцыі супраць трох беларускіх банкаў.

У сакавіку быў папярэдні раўнд японскіх санкцый. Актывы фізычных і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад новыя абмежаваньні, замарожваюцца. Акрамя таго, забараняюцца пастаўкі тавараў двайнога прызначэньня ў Беларусь і экспарт у адрас Мінабароны Беларусі і «Інтэграла».

Ад Беларусі ў санкцыйны сьпіс былі ўключаныя:

  • Віктар Лукашэнка,
  • Дзьмітры Лукашэнка,
  • Натальля Качанава,
  • Натальля Эйсмант,
  • Іван Кубракоў,
  • Дзьмітры Гара,
  • Андрэй Швед,
  • Алег Гайдукевіч,
  • Аляксей Алексін,
  • Мікалай Варабей,
  • Аляксандар Шатроў,
  • Аляксандар Зайцаў,
  • «Белтэхэкспарт»,
  • Synesis Group,
  • «Агат — электрамэханічны завод»,
  • «140-ы рамонтны завод»,
  • «Белшына»,
  • Dana Holdings/Dana Astra,
  • Sohra Group,
  • «Брэміна Груп»,
  • «Новая нафтавая кампанія»,
  • «Гродна Азот».
  • ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Японія ўвяла санкцыі супраць двух расейскіх банкаў і 398 расейцаў