МЗС Расеі абвясьціла пра увядзеньне пэрсанальных санкцыяў у дачыненьні да 61 грамадзяніна ЗША.
У прыватнасьці, санкцыі ўведзеныя супраць міністарак фінансаў Джанэт Елен і энэргетыкі Джэніфэр Грэнхальм, дырэктара ўпраўленьня Белага дому па кантролі за абаротам наркатычных рэчываў Рахула Гупты, кіраўніцы Бюро па бясьпецы кібэрпрасторы і лічбавай палітыкі Дзярждэпартамэнту Джэніфэр Бахус, дырэктаркі па камунікацыях Белага дому Кэтрын Бэдынгфілд.
Акрамя іх, у сьпісе прэзыдэнтка кампаніі Nasdaq Адэна Фрыдман, прэзыдэнт кампаніі Universal Pictures Пітэр Крамэр, прэзыдэнт кампаніі United Airlines Брэт Харт і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад міністраў да прапагандыстаў. Стала вядома, якія санкцыі супраць Беларусі і яе прадстаўнікоў прапануе Ўкраіна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вашынгтон дазволіў Вэнэсуэле пастаўляць нафту ў Эўропу, каб паменшыць яе залежнасьць ад Расеі і зьнізіць цэны на паліва