У захопленым расейскімі войскамі Марыюпалі новыя ўлады ўводзяць карантын празь небясьпеку ўспышкі халеры.
Гэтую заяву дарадцы мэра гораду Пятра Андрушчанкі цытуе ВВС са спасылкай на дзяржаўныя тэлеканалы Ўкраіны.
«Мы назіраем, як горад закрываецца. Акрамя таго, пачала паступаць інфармацыя, што расейскі бок у Растове-на-Доне падрыхтаваў ужо асобныя інфэкцыйныя аддзелы, дзе яны рыхтуюцца прымаць уласных вайскоўцаў, якія могуць захварэць праз эпідэмію, і слова „халера“ гучыць унутры гораду, сярод акупацыйных уладаў і іх куратараў», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тут стаіць смурод сьмерці». Мэр Марыюпалю расказаў, як выглядае пры акупацыі горад і як там жывуць людзі. ФОТАПаводле Андрушчанкі, проста закрыць горад — гэта самы цынічны варыянт барацьбы з эпідэміяй.
Марыюпаль пад кантролем расейскай арміі з траўня.