Прычына, зь якой адзінаццаціклясьнік гімназіі №2 Наваполацка забіў сябе, на гэты момант невядомая.
Аб трагедыі выданьню Zerkalo.io паведаміў чытач. Адна з вучаніц гімназіі расказала, што звалі загінулага Даніла. Больш падрабязна расказаць пра тое, што здарылася з хлопцам, яна адмовілася.
«Успамінаць і расказваць пра трагедыю занадта балюча», — адказала гімназістка.
У адміністрацыі гімназіі № 2 здарэньне камэнтаваць адмовіліся. Вядома, што школьнік зрабіў суіцыд перад выпускнымі іспытамі.
«Мы нічога па тэлефоне ня можам сказаць нават і блізка. Гэтае пытаньне не камэнтуецца наогул», — заявілі выданьню ў прыёмнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі памер васьміклясьнік. Маці кажа, што ён ніколі не меў праблем са здароўем