Паводле Нурлана Абдзірава, выканана патрабаваньне канстытуцыйнага закону аб неабходнасьці падтрымкі большасьцю грамадзян ня менш як у 2/3 абласьцей, гарадоў рэспубліканскага значэньня і сталіцы, піша казаская служба Радыё Свабода. Супраць прыняцьця паправак, сьцьвярджаюць у ЦКР, прагаласавалі 18,66%.
Усяго, паводле даных ЦКР, удзел у рэфэрэндуме прынялі 68,06% грамадзян, уключаных у сьпісы для галасаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыйны рэфэрэндум у Казахстане. Журналістаў казаскай службы Радыё Свабода не пусьцілі задаць пытаньні ТакаевуГаласаваньне на рэфэрэндуме адбылося на фоне паведамленьняў ад незалежных назіральнікаў аб парушэньнях пры галасаваньні. Сярод зафіксаваных парушэньняў: абмежаваньне перамяшчэньня назіральнікаў, забарона на вядзеньне фота- і відэаздымкі, парушэньне тайны галасаваньня, выдача бюлетэняў без паказваньня арыгіналу дакумэнту, які сьведчыць асобу, галасаваньне за сваякоў, накіраваньне выбарніка на два ўчасткі для галасаваньня двойчы.
Таксама назіральнікі і журналісты заўважылі, што выбарнікі фатаграфаваліся «для справаздачы на працы».
Канстытуцыйны суд, які быў скасаваны прынятай у 1995 годзе дзейнай Канстытуцыяй, узнаўляецца прапанаванымі цяперашнімі папраўкамі, аднак сыстэма прызначэньня судзьдзяў Канстытуцыйнага суду прэзыдэнтам і дэпутатамі парлямэнту выклікае асьцярогі праваабаронцаў.
Многія экспэрты ўспрымаюць прапанаваныя цяпер папраўкі ў Канстытуцыю як падрыхтоўку да выбараў прэзыдэнта, што плянуюцца ў 2024 годзе. Згодна зь дзейнай Канстытуцыяй Казахстану, прэзыдэнт абіраецца на 5 гадоў і можа займаць пасаду ня больш за два тэрміны запар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына і Казахстан падпісалі пагадненьне аб сумеснай вытворчасьці ўдарных бесьпілётнікаў