Баўгарыя, Паўночная Македонія і Чарнагорыя закрылі неба для самалёта кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова. Гэта адбылося перад заплянаваным на 6–7 чэрвеня візытам расейскага міністра ў Сэрбію.
Аб гэтым піша сэрбскае выданьне «Вячэрнія навіны». Яно публікуе фатакопію дакумэнту, які забараняе палёт, зь пячаткай чарнагорскіх уладаў.
Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма. Масква і Бялград паведамленьне СМІ не камэнтавалі.
Газэта зьвяртае ўвагу на тое, што раней на гэтым тыдні прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандр Вучыч публічна заявіў аб лягістычных цяжкасьцях у сувязі з плянаваным візытам Лаўрова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэрбія далучылася да санкцый ЭЗ супраць Беларусі у сувязі з вайной ва Ўкраіне