Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на «пяць чалавек, знаёмых з гэтым пытаньнем».
Такім чынам Вашынгтон дазволіў узнавіць схему паставак вэнэсуэльскай нафты ў абмен на даўгі гэтай краіны, спыненых два гады таму ў рамках амэрыканскіх санкцый супраць Вэнэсуэлы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз ухваліў шосты пакет санкцый супраць Расеі, у тым ліку частковае эмбарга на імпарт нафты. Патрыярха Кірыла вывелі са сьпісуАб’ём нафты, які паставяць Eni і Repsol, як чакаецца, будзе невялікі, і ўплыў на сусьветныя цэны на нафту будзе сьціплы. Але, як адзначаюць інфарматары Reuters, зялёнае сьвятло Вашынгтону на аднаўленьне даўно замарожаных патокаў нафты з Вэнэсуэлы ў Эўропу можа стаць сымбалічным стымулам для прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры. Намовіць Мадуру ўзнавіць палітычныя перамовы з апазыцыяй у Вэнэсуэле — яшчэ адна мэта гэтых нафтавых паставак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс, размовы пра дыялёг, патрабаваньне кампэнсацый ад Эўропы за мінулае — ня толькі ў Беларусі. Што адбываецца ў Вэнэсуэле