Пра гэтую заяву кіраўніка ведамства, генэрала Пола Накасонэ, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Наступальныя, абарончыя, а таксама — у сфэры інфармацыйнай бясьпекі. Так апэрацыі амэрыканскіх сілаў ахарактарызаваў кіраўнік кібэркамандаваньня ЗША генэрал Пол Накасонэ ў інтэрвію тэлеканалу SkyNews.
Ён адзначыў, што ўсе дзеяньні ажыцьцяўляліся згодна з літарай закону, пад кантролем цывільных асобаў і ў адпаведнасьці з палітыкай, прынятай Пэнтагонам. У Белым доме, у сваю чаргу, падкрэсьлілі: апэрацыі не зьяўляюцца адхіленьнем ад дзейнай пазыцыі Вашынгтону.
Прэсавая сакратарка адміністрацыі прэзыдэнта Байдэна Карын Жан-П’ер нагадала — яшчэ да вайны Расею папярэджвалі аб тым, што ЗША маюць намер аказваць падтрымку і дапамогу Кіеву.
«Мы робім менавіта тое, пра што казаў прэзыдэнт. І ён сказаў гэта прэзыдэнту Пуціну наўпрост, яшчэ ў сьнежні — пра тое, што мы будзем рабіць, калі ён нападзе на Украіну. Мы дамо дапамогу ў сфэры бясьпекі ўкраінцам, якая будзе ў шмат пераўзыходзіць тую дапамогу, якую мы ўжо даем, каб дапамагчы ім абараніць сваю краіну», — адзначыла Жан Пʼер падчас брыфінгу ў Белым доме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СБУ: спэцслужбы Расеі выкарыстоўваюць псэўдамінаваньні сацыяльных аб’ектаў ва Ўкраіне як элемэнт гібрыднай вайныРаней у кібэркамандаваньні паведамлялі, што ЗША праводзяць цэлую сэрыю абарончых апэрацыяў, заснаваных на запытах ад краінаў- партнэраў. Па стане на травень, усяго іх было праведзена 28 у 16 краінах, у тым ліку ў Эстоніі, Літве, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі і Ўкраіне.
«Я думаю, што мэта гэтай заявы — прадэманстраваць, што ЗША падтрымліваюць Украіну і дзеяньні краінаў Захаду ў падтрымку Ўкраіны. Падобная публічная заява зараз падкрэсьлівае тое, што ЗША робяць стаўку на кібэрпатэнцыял і нашую падтрымку намаганьняў супраць расійскага ўварваньня. Такое даводзіцца бачыць не часта — большасьць дзеяньняў у кібэрсфэры трымаюцца ў таямніцы. Гэтую сытуацыю робіць унікальнай, па-першае, той факт, што заява была зробленая, а па-другое, яе палітычная значнасьць», — адзначыў у інтэрвію «Голасу Амэрыкі» Рычард Форна, дырэктар праграмы па кібэрбясьпецы ва ўнівэрсытэце Мэрыленду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад спэцыялістаў у кібэрбясьпецы: Беларусь ад 2016 году вядзе падрыўную дзейнасьць супраць краінаў NATO з Усходняй ЭўропыЯк на гэтыя заявы адрэагуюць у Крамлі і ці ёсьць пагроза прамога сутыкненьня з Масквой — гэта пытаньне, якое непакоіць некаторых экспэртаў. ЗША валодаюць магутным патэнцыялам у сфэры кібэрбясьпекі. Аднак адкрытасьць сыстэмы можа зрабіць краіну патэнцыйна ўразьлівай. У прыватнасьці, 85% крытычнай інфраструктуры ЗША знаходзіцца ў валоданьні прыватных кампаняў.
«Амэрыка валодае лепшым кібэрпатэнцыялам у сьвеце. Але пытаньне ў тым, як выкарыстоўваць гэтыя магчымасьці супраць закрытага грамадзтва? Паўночная Карэя, Кітай ці Расея — у іх усіх ёсьць перавага, таму што ў нас структура настолькі адкрытая», — распавёў у інтэрвію «Голасу Амэрыкі» прафэсар унівэрсытэту Вэбстэра Джэймс Кэрціс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка даў параду чыноўнікам наконт інфармацыйнай бясьпекі: «Пішыце ад рукі і складайце ў шуфляду»Пры гэтым, падкрэсьлівае Кэрціс, наступальныя апэрацыі ЗША ў кібэрсфэры ніколі не скіраваныя на цывільнае насельніцтва:
«Мы не можам адключаць электрычныя сеткі, што можа прывесьці да ахвяраў. Мы не зможам атакаваць водныя сыстэмы і іншыя крытычна важныя абʼекты інфраструктуры, атамныя электрастанцыі і падобныя абʼекты, што можа прывесьці да вялізных стратаў сярод цывільнага насельніцтва. Амэрыканскія наступальныя дзеяньні найперш сканцэнтраваныя на вайсковыя мэты камандаваньня і кантролю. Атакаваць цывільныя мэты — незаконна, неэтычна і амаральна. І амэрыканскія пратаколы пабудаваныя такім чынам, каб не дазволіць гэтаму здарыцца. І гэта прынцыпова адрозьніваецца ад таго, што мы бачым зараз ва Ўкраіне, дзе расейцы нападаюць на школы і шпіталі. Гэта — ваеннае злачынства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хакеры ўзламалі Rutube, каманда сайту аднаўляе яго ўжо суткіНапярэдадні ўварваньня ва Ўкраіну і адразу пасьля гэтага Расея ўчыніла шэраг кібэратакаў на ўкраінскую інфраструктуру. Дэталі некаторых апэрацыяў прадставіла кампанія Microsoft у справаздачы ў канцы красавіка, таксама адзначыўшы, што часта апэрацыі ў кібэрсфэры супадалі па часе з традыцыйнымі вайсковымі нападамі.
Вайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.