ААН ухваліла запыт Турэччыны аб зьмене напісаньня назвы краіны на замежных мовах на Türkiye.
Пра гэта паведамляе рэсурс Anadolu са спасылкай на прэс-сакратара генэральнага сакратара ААН Стэфана Дзюжарыка.
Паводле яго слоў, генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш атрымаў апавяшчэньне кіраўніка МЗС Турцыі аб перайменаваньні, і зьмена назвы дзяржавы ўступае ў сілу з моманту атрыманьня гэтага ліста.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эрдаган прапанаваў Пуціну правесьці перамовы Расеі, Украіны і ААНДнём раней кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу паведаміў, што Анкара падала афіцыйны запыт у ААН, каб зьмяніць напісаньне назвы краіны на замежных мовах. Чавушоглу патлумачыў, што такое рашэньне «прынята ў рамках крокаў Анкары, накіраваных на павышэньне прэстыжу краіны на міжнароднай арэне».
У ангельскай мове слова turkey азначае індыка/індычку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына падорыць украінскаму войску «Байрактар», на які ў Літве сабралі грошы