Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на ўкраінскую дзяржаўную атамную кампанію «Енергоатом».
Пагадненьне таксама прадугледжвае павелічэньне колькасьці новых атамных блёкаў, якія Westinghouse пабудуе ва Ўкраіне, зь пяці да дзевяці. Амэрыканская кампанія таксама створыць у краіне тэхнічны цэнтар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Washington Post: вайскоўцы РФ вывезьлі тэхніку з ЧАЭС на $135 мільёнаў. Частка ў БеларусіНа тэрыторыі Ўкраіны цяпер дзейнічаюць чатыры атамныя электрастанцыі, найбуйнейшая зь якіх, Запароская АЭС, перайшла пад кантроль Расеі празь некалькі дзён пасьля пачатку расейскага ўварваньня ў лютым. Пры гэтым станцыя дагэтуль абслугоўваецца ўкраінскімі тэхнічнымі спэцыялістамі.
Грунтуючыся на папярэдніх дамоўленасьцях, угода з Westinghouse прадугледжвае, што кампанія з ЗША будзе пастаўляць паліва на ўсе атамныя электрастанцыі Ўкраіны.
Атамная энэргетыка пакрывае каля паловы ўсіх патрэбаў Украіны ў электраэнэргіі, і міністар энэргетыкі Герман Галушчанка заявіў, што ў будучыні Ўкраіна таксама можа стаць пастаўніком электраэнэргіі ў Заходнюю Эўропу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Севераданецку працягваюцца баі, Лісічанск разбураны на 60%; з пачатку вайны загінула 261 дзіця. 100-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны