Эўразьвяз пашырае забарону на наданьне спэцыялізаваных паслуг абмену фінансавымі паведамленьнямі (SWIFT) на беларускае ААТ «Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі „Белінвэстбанк“», гаворыцца ў паведамленьні ад 3 чэрвеня на сайце Эўрапейскай рады.
Таксама ад SWIFT адключаць тры расейскія банкі: найбуйнейшы банк Расеі «Сбербанк», Маскоўскі крэдытны банк і Расейскі сельскагаспадарчы банк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ адключае ад SWIFT беларускі банкУ сакавіку Эўразьвяз ухваліў адключэньне ад SWIFT трох беларускіх банкаў: пад санкцыі трапілі «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і беларускі «Банк разьвіцьця».
2 чэрвеня Эўразьвяз ухваліў шосты пакет санкцый супраць Расеі. У яго ўвайшлі частковае эмбарга на пастаўкі расейскай нафты (больш за 2/3 паставак), адключэньне ад SWIFT трох расейскіх і аднаго беларускага банка, забарона трох расейскіх дзяржаўных мэдыя, а таксама пашырэньне пэрсанальных санкцый за падтрымку вайны супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз ухваліў шосты пакет санкцый супраць Расеі, у тым ліку частковае эмбарга на імпарт нафты. Патрыярха Кірыла вывелі са сьпісу